Аграгарадок Шашкі ўпрыгожылі два памятныя камяні

Важное Год малой родины

Напрыканцы 2018 года, Года малой радзімы,  аграгарадок Шашкі ўпрыгожылі яшчэ два памятныя камяні. Простыя і велічныя, яны кранаюць душу цяплом вершаваных прызнанняў роднаму краю, сцвярджэннем сваёй прыналежнасці да гэтай зямлі.

Як бачна на здымках, цяпер камяні знаходзяцца пад шапкамі снегу і амаль зліліся з навакольным асяроддзем. На камені, што ўстаноўлены пры ўездзе ў аграгарадок, чытаем: «Уголок родной земли, где родились я и ты!». Многія нарадзіліся, выраслі сярод бліжэйшых палёў, як і гэты валун, і знайшлі сваё месца ў жыцці, прызванне. Жыхары Шашкоў штодзень робяць для гэтага «куточка» нешта добрае, карыснае, што дапамагае іх аграгарадку развівацца і падтрымліваць свой імідж.

На другім камені, а гэта сапраўдны волат вагой  8,6 тоны, прысвячэнне ААТ «ТБЗ Нёман»: «Тепло души, тепло брикета – славим коллектив за это». Яго пачэснае месца абрана акурат на паваротцы-шляху, побач з дарожным указальнікам на завод. Мясцовы торфабрыкетны завод – славутасць і гонар гэтых мясцін, крыніца дабрабыту многіх пакаленняў. Менавіта кіраўніцтва завода ўзяло на сябе ўсе выдаткі па ўстаноўцы абодвух памятных камянёў. Дырэктар завода Міхаіл Камейша патлумачыў наконт каменя-волата: «Камень быў знойдзены пад Найдзёнавічамі, у лясным масіве. Каб перавезці яго, спецыяльна заказвалі ў аграбудфірме кран».

Нельга не заўважыць, што ў Шашках з асаблівай пашанай ставяцца да каменя, прыроды ўвогуле, атаясамліваючы яе сілу і магутнасць з інтэлектам, ведамі. Сведчанне таму – два валуны  (адзін насупраць другога) побач з мясцовай школай, якія ўжо даўно з’яўляюцца яе своеасаблівай візітнай карткай.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ,  фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *