Як вы адносіцеся да беларускіх медпрэпаратаў?

Грамадства Нумары

Гэтае пытанне ў нас была магчымасць задаць наведвальнікам аптэк па вуліцы Цэнтральнай горада.

Людміла Касцюкевіч, настаўніца:

– З беларускіх прэпаратаў я набываю гарачкапаніжальныя, ад прастуды, вітаміны. Калі ўзнікае патрэба лячэння хранічных захворванняў, хвароб кровазвароту, для сябе і сваіх блізкіх стараюся выбіраць эфектыўныя прэпараты айчыннай і замежнай вытворчасці. Пры гэтым строга захоўваю рэкамендацыі і назначэнні ўрачоў. Не шкадую грошай пры выбары лекаў, сродкаў для ўмацавання арганізму, калі хварэе сын-школьнік.

 

 

 

Святлана Альхіменка, загадчыца аптэкі “Тытан”:

– Беларускія прэпараты ў вялікай колькасці прадстаўлены ў нашай аптэцы, купляецца вялікая колькасць іх у агульным аб’ёме рэалізацыі. Людзі і самі арыентаваны на іх, і ўрачы прыпісваюць. Папулярнасцю карыстаюцца медыцынскія прэпараты завода суседняга з намі Нясвіжа, “Лекфарма” – сумеснага прадпрыемства ў Лагойску. Хтосьці прызвычаіўся купляць фармацэўтычную прадукцыю Барысаўскага завода, яна найбольш даступная па цане.

 

 

Віктар Тулейка, электрагазазваршчык:

– Я трымаю ў руках прэпараты, якія толькі што купіла мая жонка. Яна – медыцынскі работнік, я ёй давяраю ва ўсім. Вось “Эмаксіпін”, чытаем, беларускай вытворчасці, ім перыядычна чысцяцца сасуды. Прыйшла вясна, патрэбна паклапаціцца, каб падтрымаць сваё здароўе, правесці прафілактычнае лячэнне. Сіроп ад кашлю – таксама наш. Так што наша сям’я карыстаецца айчыннымі прэпаратамі. Калі ёсць неабходнасць – купляем і замежныя.

 

 

 

Жанна Высоцкая, медыцынскі работнік:

 – Я зайшла ў аптэку набыць лекі для сваёй мамы. Ёй падабаюцца беларускія прэпараты Барысаўскага завода ад хвароб страўніка і іншыя. Яны ёй дапамагаюць, і яна заўсёды заказвае купіць іх ёй. Я як медыцынскі работнік таксама бачу, што мама мае палёгку ад лячэння. Стараюся папоўніць яе дамашнюю аптэчку, каб у пажылога чалавека лекі заўсёды былі пад рукою. Самі мы стараемся весці здаровы лад жыцця, каб папярэдзіць хваробы.

 

 

 

Эдуард Міснік, вадзіцель міжнародных рэйсаў:

– Дзякуй Богу, у аптэкі я заходжу не часта. Бацькі мае хоць і ў пажылым узросце, але жывуць далёка, і па патрэбе лекі яны набываюць самі. Мы з ж стараемся весці здаровы лад жыцця, трымаць сябе ў добрай фізічнай форме. Сёння я зайшоў у аптэку, каб набыць аўтамабільную аптэчку. Я не дзялю прэпараты па геаграфіі іх вытворчасці, да ўсіх адношуся аднолькава, ніколі не зацыкліваюся на гэтым, калі ёсць патрэба зрабіць пакупку ў аптэцы.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *