Стаўбчане прынялі ўдзел у «Снежным снайперы»

Важное Спорт

Ці казалі пра спорт з такой жа адказнасцю нашы бацькі, бабулі і дзядулі? Вядома, спорт заўсёды лічыўся асновай здароўя, даўгалецця, загартоўкі каманднага духу і сілы волі. Менавіта заняткі спортам ва ўсе часы дапамагалі прывіваць падрастаючаму пакаленню дысцыпліну, адказнасць, згуртаванасць.

З 25 па 27 студзеня 2019 года ўся Стаўбцоўшчына хвалявалася за ўдзельнікаў абласных спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер», якія праходзілі ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы». Каманду Стаўбцоўскага раёна прадстаўлялі пераможцы раённага этапа спаборніцтваў, навучэнцы чатырох устаноў адукацыі: Коласаўскай СШ (Кіра Сафарава, Юльяна Кушаль, Кірыл Ляўкоўскі, Кірыл Пяткевіч, Улад Шастак, настаўнік – Валерый Кузняцоў), Дзераўнянскай СШ (Мікіта Новік, Юлія Панамарова, Таццяна Пракаповіч, Вадзім Мішук, Аксана Пракаповіч, настаўнік – Генадзій Канановіч), Мікалаеўшчынскага ВПК дзіцячага сада – сярэдняй школы імя Я. Коласа (Паліна Шпакоўская, настаўнік – Генадзій Навумовіч), Заямнаўскай СШ (Яўген Піткевіч, настаўнік – Юрый Кручок).

Дзякуючы нашым славутым спартсменкам Дар’і Домрачавай і Надзеі Скардзіна лыжныя гонкі – самы папулярны від спорту, які любіць уся краіна, у тым ліку і нашы юныя біятланісты. Навучэнцы паказалі добры ход па лыжні і трапную стральбу. Але спорт ёсць спорт. Няхай на гэты раз удача была не на нашым баку, аднак мы верым, што вельмі хутка імёны юных спартсменаў Стаўбцоўшчыны будуць ведаць уся Мінская вобласць і нават Беларусь.

Пажадаем юным спартсменам поспехаў, веры ў сябе, велізарнай працаздольнасці і хуткіх перамог.

Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *