Адбылося першынство Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў

Спорт

17 – 18 студзеня 2019 года ў г. Мінск адбылося першынство Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў 2000 – 2001 г. н.

Каманда Стаўбцоўскага раёна ў складзе 10 чалавек змагалася за ўзнагароды ў бегу на кароткія і доўгія дыстанцыі, скачках у вышыню і даўжыню з разбегу, штурханні ядра, спартыўнай хадзьбе і бегу з перашкодамі. Па выніках спаборніцтваў, першае месца ў штурханні ядра заняла Карына Уліч. Паказаўшы вынік 10 м 11 см, дзяўчына ўвайшла ў лік удзельнікаў чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.

Пераможцамі спаборніцтваў у бегу на 2000 м з перашкодамі стаў Віталь Галубец, а ў спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 5000 м – Вера Бець.

Сярэбранымі прызёрамі першынства вобласці ў скачках у даўжыню і вышыню з разбегу сталі Іван Каваленка і Улад Мілашэўскі адпаведна. На трэцяй прыступцы п’едэстала спыніліся Таццяна Тузай у штурханні ядра і Ягор Ключэўскі ў скачках у даўжыню з разбегу.

Рыхтавалі каманду раёна да спаборніцтваў трэнеры Анатолій Турчановіч і Антон Васілеўскі.

Мікалай МАЗУР, намеснік дырэктара па фізкультурна-аздараўленчай рабоце ДУ «ФАЦ Стаўбцоўскага раёна»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *