Навучэнцы Горкаўскай сярэдняй школы падрыхтавалі святочную праграму «Віфлеемская зорка»

Адукацыя

Навучэнцы Горкаўскай сярэдняй школы, большасць якіх – тыя, хто наведвае аб’яднанне па інтарэсах «Асновы праваслаўнай культуры», сумесна з работнікамі Горкаўскага дома культуры падрыхтавалі святочную ражджэственскую праграму «Віфлеемская зорка».

У зале сабраліся бацькі вучняў, блізкія, педагогі, вяскоўцы. Дзеці стараліся данесці да гледачоў думку: хоць святу Ражджаства Хрыстовага больш за дзве тысячы гадоў, яно заўжды маладое, таму што кожную хвіліну ў чыімсьці сэрцы нараджаецца Хрыстос.

Была паказала інсцэніроўка біблейскага сюжэта нараджэння Богадзіцяці ў простай пячоры. Вучні выдатна выканалі ролі Святой Дзевы Марыі, абручніка Іосіфа, пастухоў, усходніх мудрацоў. Усе былі сагрэтыя гэтай святой гісторыяй.

Гучалі ражджэственскія вершы і песні. Як было прыемна пазіраць, калі на сцэну выйшаў тата аднаго з вучняў, Юрый Якушаў, і падарыў прысутным цудоўныя песні.

Ажывілі вясковыя ваколіцы і калядоўшчыкі – работнікі культуры з акардэонам. Іх гасцінна прымалі ў дамах і дзякавалі, што яны захоўваюць даўнія народныя традыцыі.

Алена ГОЦКАЯ, в. Савоні



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *