8 лютага у Камітэце дзяржкантролю Мінскай вобласці пройдзе прамая лінія

Афіцыйна

8 лютага 2019 г., з 09.00 да 12.00, па тэл. (8-017) 331-66-02 і (8-017) 284-06-96 у Камітэце дзяржкантролю Мінскай вобласці пройдзе прамая лінія на тэму «Даступнасць і якасць медыцынскай дапамогі насельніцтву ва ўстановах аховы здароўя Мінскай вобласці».

Ва ўказаны дзень грамадзяне могуць звярнуцца па названых вышэй тэлефонах для вырашэння праблем, звязаных з аказаннем медыцынскай дапамогі, а таксама выказаць свае заўвагі па пытаннях укамплектаванасці ўстаноў аховы здароўя медперсаналам, даступнасці медыцынскай дапамогі, выканання рэжыму работы і парадку запісу на прыём да доктара (у тым ліку пры аказанні платных медыцынскіх паслуг), увядзення сістэмы электроннай карты пацыента і электроннага рэцэпта. і інш.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *