Тэніс у пашане ў маторнікаў

Нумары Спорт

9 камандаў сабраліся ў Дзераўной, каб вызначыць пераможцаў спаборніцтваў па настольным тэнісе сярод калектываў фізкультуры. У выніку першае месца занялі прадстаўнікі філіяла Мінскага маторнага завода, гонар якога абаранялі Віктар Круглік і Мар’ян Далідовіч. Яшчэ адна каманда маторнікаў, за якую выступалі Алег Васілеўскі і Юрый Дошчачка, заняла трэцяе прызавое месца. А на другім – тэнісісты Стаўбцоўскіх электрасетак. Іх прадстаўлялі Мікалай Пашковіч і Сяргей Янцэвіч. Па выніках турніру будзе сфарміравана зборная раёна для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах.

Ф. ФЯДОТАЎ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *