Дзераўнянская сярэдняя школа ўжо другі год супрацоўнічае з Навагрудскай швейнай фабрыкай «БелКрэда».
Па заказе навучальнай установы дызайнеры фабрыкі распрацавалі і пашылі для вучняў школьную форму.
Як расказвае дырэктар навучальнай установы Марыя Шумчык, і бацькі, і вучні задаволеныя як дызайнам мадэляў, так і высокай якасцю тканін і пашыву. I настаўнікам прыемна зайсці ў клас, калі вучні апрануты ў адной колеравай гаме, стыльна і прыгожа.