Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

У рэдакцыю звярнуўся ветэран Вялікай Айчыннай вайны са Стоўбцаў Васіль Шкляр наконт таго, што на аўтастанцыі ў райцэнтры з мінулага года не працуе туалет. На ім і цяпер вісіць замок.   

Па тлумачэнне мы звярнуліся да начальніка аўтастанцыі Кацярыны Лапацінай:

–  На аўтастанцыі працуе новы ўнутраны туалет, які лічыцца грамадскім. Ніякіх нараканняў на яго работу мы не атрымлівалі. У ім прадугледжаны дзве мужчынскія і дзве жаночыя кабінкі. Уваход у туалет – з вуліцы, з тарцавога боку аўтастанцыі. На дзвярах вісіць адпаведная шыльда. Стары надворны туалет пакуль закансерваваны. Калі трэба, змесцім і на ім інфармацыю, дзе знаходзіцца туалет.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *