Ад міжнароднага супрацоўніцтва да работы прадпрыемстваў

Афіцыйна Тэма тыдня

5 лютага Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў на нараду эканамічны блок краіны. На мерапрыемстве абмеркаваны спектр пытанняў, пачынаючы ад міжнароднага супрацоўніцтва да павышэння эфектыўнасці работы асобных прадпрыемстваў.

«Сёння традыцыйная нарада з эканамічным блокам нашай дзяржавы, ядром якой з’яўляецца ўрад. Паколькі пытанні, вынесеныя на нараду, датычаць і парламента, і Камітэта дзяржкантролю, Адміністрацыі Прэзідэнта, іншых структур, мы запрасілі сюды кіраўнікоў (гэтых дзяржорганаў. – Заўвага БелТА). Разгледзім некалькі законапраектаў, якія непасрэдна будуць уплываць на дзелавое асяроддзе. Яны датычаць і міжнароднага супрацоўніцтва, узаемадзеяння з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, мытных пытанняў», – акрэсліў тэматыку сустрэчы кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, урад унёс прапановы па павышэнні эфектыўнасці работы асобных прадпрыемстваў. «Хачу нагадаць: ніякіх патуранняў быць не павінна. І хопіць мне ўносіць прапановы па дзесяць разоў па тых прадпрыемствах, якія раней не выканалі абяцанае. Толькі пасля таго як (чарговы раз нагадваю) кіраўнікі пойдуць у месцы не вельмі аддаленыя, мы будзем разглядаць прапановы другі і трэці раз. А так кіраўніцтва прадпрыемстваў сябе цудоўна адчувае. Правалілі абяцанае, не вярнулі канкрэтна грошы ў бюджэт або інвестару, а бюджэт за іх павінен цяпер плаціць і адказваць па іх даўгах. Трэба гэтую практыку было скончыць учора», – падкрэсліў беларускі лідар.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *