Санэпідцэнтр удастоены ўзнагароды

Важное Медыцына

Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя падвёў вынікі работы за мінулы год сярод раённых цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі Мінскай вобласці.

Прыемная навіна прыйшла ў стаўбцоўскі цэнтр: калектыў удастоены другога прызавога месца пры ацэнцы нарматыўна зацверджаных паказчыкаў работы. Першае месца стаўбчане ўступілі калегам з Вілейкі, на трэцім – Валожынскі цэнтр.

Да слова сказаць, для стаўбчан такая высокая прыступка – не выпадковасць. На працягу апошніх 10 гадоў Стаўбцоўскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі знаходзіцца ў тройцы лепшых цэнтраў Мінскай вобласці.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *