Канстанцін Чэрнік атрымаў сертыфікат у конкурсе «100 ідэй для Беларусі»

Важное Моладзь Стаўбцоўшчыны

Юны даследчык Канстанцін Чэрнік падчас прэзентацыі праекта

Упэўнена, як сапраўдны даследчык, прадставіў свой праект і, адначасова, моладзь Стаўбцоўшчыны на конкурсе «100 ідэй для Беларусі» Канстанцін Чэрнік, вучань Рубяжэвіцкай СШ.

– Канстанцін прымаў удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі», які праходзіў 28 студзеня на базе РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН па земляробстве» ў г. Жодзіна, дзе атрымаў сертыфікат, а таксама падарунак – кнігу з лепшымі маладзёжнымі ідэямі, якую выпусціў Цэнтральны камітэт ГА «БРСМ», – расказала супрацоўнік раённага камітэта БРСМ Марына Сапега.

Даследчы праект Канстанціна Чэрніка прысвечаны жывакосту (окопнику) лекаваму. Навуковыя пошукі вучня накіроўвае настаўнік геаграфіі і біялогіі Лілія Харытонава.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *