Першы этап акцыі «Бяспека – у кожны дом!» стартаваў у аграгарадку Дзераўная

Ахова правапарадку Важное

Практычныя заданні для жыхароў аграгарадка Дзераўная

У аграгарадку Дзераўная стартаваў першы этап акцыі «Бяспека – у кожны дом!».

З жыхарамі аграгарадка сустрэўся начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Ілюшын. Інфармацыя аб аператыўнай абстаноўцы была дапоўнена заклікам аснасціць сваё жыллё аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі.

Найбольшую цікавасць выклікала практычная частка мерапрыемства – у фае мясцовага дома культуры была арганізавана тэматычная гульня «Зрабі свой дом бяспечным». Арганізатары падрыхтавалі шэсць навучальных пляцовак з заданнямі: «Выклік экстранных службаў», «Печ», «Аўтаномны пажарны апавяшчальнік», «Ртуць», «Не прапальвай сваё жыццё!», «Пажар».  Падчас выканання заданняў удзельнікі адпрацавалі навыкі выкліку службы выратавання, адрамантавалі небяспечную грубку, прыгадалі алгарытм дзеянняў, калі разбіўся ртутны градуснік. І дзеці, і дарослыя змаглі пабываць у вобразе выратавальніка, прычым не проста прымераць «баёўку», але і патушыць умоўны пажар. Па добрай традыцыі ўсе ўдзельнікі атрымалі тэматычныя падарункі – буклеты і памяткі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *