У Стаўбцоўскім раёне выявілі найбуйнейшае аграпрадпрыемства па вырошчванні марыхуаны

Ахова правапарадку Главное

4 лютага супрацоўнікамі райаддзела міліцыі ва ўзаемадзеянні з упраўленнем наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі УУС Віцебскага аблвыканкама праведзена спецаперацыя. Яе вынік – узбуджэнне крымінальнай справы за незаконны абарот наркатычных сродкаў.

Пад падазрэнне трапіў дом у лясным масіве непадалёку ад аграгарадка Аталезь, дзе было арганізавана вырошчванне марыхуаны. Невялікія парасткі, ці так званая расада, затым адпраўлялася ў суседні Уздзенскі раён, дзе адзін з дамоў фактычна быў прыстасаваны пад аб’ект наркатычнай вытворчасці. Кажуць, што знутры ён нагадваў вечназялёную аранжарэю. Догляд пасадак ажыццяўляўся з прымяненнем сучасных тэхналогій.

Як адзначае намеснік начальніка райаддзела міліцыі Уладзімір  Кудрэвіч, у доме на хутары ў нашым раёне, дзе вырошчвалася марыхуана, быў затрыманы мужчына 1969 года нараджэння, раней не судзімы, ураджэнец горада Орша. У адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсараў»). На месцы было канфіскавана два кілаграмы высушанай, гатовай да ўжывання, марыхуаны. Нагадаем, што яна з’яўляецца небяспечным наркатычным сродкам.

Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *