Навукова-практычны семінар пройдзе ў Стоўбцах

Год малой родины

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» сумесна са Стаўбцоўскім раённым выканаўчым камітэтам 20 чэрвеня 2019 года праводзяць у г. Стоўбцы Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Стаўбцоўшчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі».

У мерапрыемстве возьмуць удзел вядучыя вучоныя з Нацыянальнай акадэміі навук, вышэйшых навучальных устаноў краіны, пісьменнікі, дзеячы культуры і краязнаўцы.

На семінары плануецца разгледзець і абмеркаваць гістарычныя лёсы краю, уклад яго прадстаўнікоў у беларускую і сусветную культуру, рэгіянальныя асаблівасці мовы, народных звычаяў і традыцый, шляхі развіцця прыгожага пісьменства і мастацтва краю.

Мерапрыемства плануецца правесці ў Стаўбцоўскім раённым цэнтры культуры. Рэгламент для паведамленняў – 15 хвілін. Па выніках семінара будзе выдадзены зборнік навуковых артыкулаў і матэрыялаў (памер артыкула – да сямі старонак).

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 сакавіка 2019 года. Дасылаць іх трэба на электронны адрас hs65_2011@mail.ru.

У заяўцы просім указаць: прозвішча, імя, імя па бацьку, назву выступлення, звесткі для кантакту (нумар тэлефона, адрас электроннай пошты).

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак для ўдзелу ў семінары і далейшай публікацыі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *