Навучэнцы школ Стаўбцоўскага раёна прынялі ўдзел у конкурсе «Здравствуй, мир!»

Адукацыя Важное

Фота мае ілюстрацыйны характар

«Здравствуй, мир!» – пад такой сімвалiчнай назвай праходзiць V Рэспублiканскi агляд-конкурс дзiцячай творчасцi. Гэта своеасаблiвае прывiтанне маладых таленавітых людзей нашай краiны.

Удзельнікі конкурсу – моладзь ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці  гадоў (мастакi, спевакi, танцоры i аматары тэатра, тыя, хто спрабуе свае сiлы ў стварэннi моднага адзення i анiмацыйных фiльмаў, хто ўмее ператвараць глiну, паперу і iншы прыродны матэрыял у мастацкi твор).

Навучэнцы Старасвержанскай і Рубяжэвiцкай сярэдніх школ ужо прынялі ўдзел у адборачным этапе конкурсу фальклорных калектываў у  Салiгорску.

У пачатку лютага ў Дзяржынску прайшло спаборнiцтва юных дызайнераў, а таксама – выстава дэкаратыўна-прыкладнога i выяўленчага мастацтва, тэатральнай творчасцi. Гонар нашага раёна абаранялi вучнi сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы, Нававёскаўскай, Старасвержанскай сярэдніх школ і выхаванцы Стаўбцоўскага цэнтра творчасцi дзяцей i моладзi.

– Наперадзе – сустрэчы юных талентаў у Маладзечне і Барысаве. Конкурс дае цудоўную магчымасць зносін маладых людзей, якія захапляюцца творчасцю. Можна знайсці новых сяброў, паказаць свае дасягненнi і парадавацца поспехам іншых, – адзначыла намеснiк дырэктара Стаўбцоўскага цэнтра творчасцi дзяцей і моладзi Алена Лапкоўская.

У рэспублiканскім гала-канцэрце прымуць удзел самыя лепшыя. Спадзяёмся, што сярод iх будуць i юныя жыхары Стаўбцоўскага раёна.

Яўгенія СЛЕСАРЧЫК



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *