Здзіўляюць юныя выратавальнікі

Адукацыя

Часопіс «Юный спасатель» зяўляецца ініцыятарам самых розных конкурсаў, у якіх прымае ўдзел вялікая колькасць дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны. Не стаяць убаку і хлопчыкі і дзяўчынкі са Стаўбцоўшчыны. Нярэдка іх імёнысярод пераможцаў  конкурсаў.

Да прыкладу, вокладку студзеньскага нумара часопіса ўпрыгожыў малюнак вучаніцы сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы Дар’і Дзягель на тэму «Дзякуй, выратавальнік!». А вось вучні з Мікалаеўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу вызначыліся ў конкурсе «Ганаруся сваёй малой радзімай». Для віншавання і ўзнагароджання пераможцаў у Стоўбцы завітала і спецыяльны карэспандэнт часопіса «Юный спасатель» Святлана Ламавая.

Аднак толькі знаёмствам з пераможцамі і ўручэннем прызоў справа не абышлася. Святлана правяла са школьнікамі забаўляльна-пазнавальныя конкурсы і віктарыны. Яны спаборнічалі ў спрыце, знаходлівасці, крэатыўнасці. Акрамя таго, праз гульню спецкар змагла праверыць, ці ведаюць стаўбцоўскія школьнікі правілы бяспечных паводзін – у раёне ж якраз праходзіць акцыя «Бяспека – у кожны дом!». Ніхто з удзельнікаў не застаўся без падарункаў і сувеніраў – маляўнічых часопісаў, яркіх наклеек, календароў, паветраных шароў, пеналаў.

Гадзіна чараўніцтва праляцела непрыкметна. І пачатак года стаў па-сапраўднаму запамінальным для школьнікаў Стаўбцоўшчыны.

Вольга САЛЕЙ, інспектар РАНС,

Таццяна КАРАНЕЎСКАЯ, педагог-арганізатар ДУА «Мікалаеўшчынскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *