Клуб старшакласнікаў і настаўнікаў «Пунсовыя ветразі» працуе на Стаўбцоўшчыне

Адукацыя Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У 2000 годзе пачаў сваю дзейнасць клуб старшакласнікаў і настаўнікаў «Пунсовыя ветразі» трох устаноў адукацыі – Залужскай, Старасвержанскай і Горкаўскай сярэдніх школ.

Ініцыятарам адкрыцця клуба сталі дырэктар Старасвержанскай СШ Ніна Аляшкевіч і аддзел адукацыі райвыканкама. Чаму менавіта так названы клуб?

Ветразі – сімвал накіраванасці ў будучыню. Дэвізам абраны словы: «Гарэць душой, бадзёрым быць і смела ў будучыню крочыць! Жыццём цікавым школьным жыць і са шляху гэтага не збочыць!». Было прынята рашэнне сустракацца па чарзе раз на год у адной са школ. Прайшлі 17 пасяджэнняў: «Шчаслівы выпадак», «Вечная тайна кахання», «Благаславёны будзь, мужчына!», «Усе гукі жыцця ў слове «Здароўе», «Грамадзянская культура старшакласнікаў», «Славутыя імёны Бацькаўшчыны», » Сям’я – планета шчасця і любові» (Старасвержанская СШ), «Выхаванне нацыянальна свядомай асобы з лепшымі якасцямі грамадзяніна, сем’яніна, працаўніка ва ўмовах сельскай школы», «Выхаванне асобы вучня на аснове школьных традыцый», «Квітней, мая Стаўбцоўшчына», «Краіна.ВУ», «Сям’я і яе традыцыі» (Залужскі вучэбна-педагагічны комплекс), «Яе вялікасць – МАЦІ», «Вайны не ведалі мы, але ўсё ж…», «Таямніцы Горкаўскай зямліцы», «Прыгажосць патрабуе ахвяр», «Прыстань «Горкі» сустракае» (Горкаўская СШ).

Тэматычныя сустрэчы носяць інтэлектуальны кірунак. У клуба ёсць свой гімн, якім пачынаецца і заканчваецца кожнае пасяджэнне.

Па хвалях школьнага жыцця ўпэўнена плывуць «Пунсовыя ветразі», каб зноў і зноў ствараць атмасферу сяброўства і душэўнай цеплыні.

Людміла ВАЙДЗІЛЕВІЧ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Старасвержанскай СШ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *