Не зусім бяспечныя Пруды

Соцыум

На Стаўбцоўшчыне набірае тэмп пажарна-прафілактычная работа. На мінулым тыдні аглядавыя камісіі выходзілі па сваіх маршрутах амаль штодзённа.

Сустрэча з вяскоўцамі ў Налібацкім сельвыканкаме

Праведзены агляд 957 домаўладанняў, у выніку чаго накіраваны 43 звароты ў розныя службы для прыняцця мер рэагавання. Рашэннем раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях унесены два прадстаўленні па фактах выяўленых грубых парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі.

На мінулым тыдні супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях працавалі ў цесным кантакце з аглядавымі камісіямі Налібацкага і Старасвержанскага сельвыканкамаў.

У прафілактычнай рабоце прынялі ўдзел і зацікаўленыя суб’екты прафілактыкі – прадстаўнікі райаддзела міліцыі, устаноў адукацыі і культуры, аховы здароўя, сельгаспрадпрыемстваў, лясніцтваў, тэрытарыяльнага цэнтра, рэдакцыі раённай газеты «Прамень». З удзелам галоўнага спецыяліста Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Рамана Раманюка так званыя супрацьпажарныя «дэсанты» накіраваліся ў першую чаргу ў тыя дамы, дзе пражываюць шматдзетныя сем’і,  сем’і, у якіх становішча дзяцей прызнана сацыяльна небяспечным, адзінокія састарэлыя.

У доме ў Прудах, дзе пражывае шматдзетная сям’я (становішча дзяцей прызнана сацыяльна небяспечным), сітуацыя змяняецца. Раней былі заўвагі адносна тынкоўкі і пабелкі дымахода, адсутнасці кантролю за яго станам з боку гаспадара ў ацяпляльны перыяд. Аднак яшчэ не ўсё зроблена, каб пячное ацяпленне адпавядала патрабаванням бяспекі. У Несцеравічах прыцягнуў увагу дом адзінокай жанчыны. Старшынёй Налібацкага сельвыканкама Аляксандрам Пілінкевічам ініцыіравана прапанова аб змяшчэнні жанчыны на сацыяльны ложак.

У аграгарадку Стары Свержань аглядавая камісія наведала сям’ю, дзе становішча дзяцей прызнана сацыяльна небяспечным. Парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі не выяўлена, аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі – у спраўным стане. Затое ў сям’і з непаўналетнім дзіцем у Залужжы апавяшчальнікі аказаліся нерабочымі. Бацькам рэкамендавана набыць іх і ўстанавіць у кожны жылы пакой. Грубых парушэнняў, якія нясуць пагрозу жыццю і здароўю дзяцей, у населеных пунктах Старасвержанскага сельсавета не назіралася.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *