Валянціна Шабуня не адно дзесяцігоддзе завіхаецца на ферме

Важное Сельская гаспадарка

Валянціна Шабуня (на здымку) працуе аператарам машыннага даення на МТФ «Скамарошкі» ААТ «Агранёманскі». За мінулы год шчырая работніца надаіла 404 тоны малака і прыбавіла 77 тон да леташняга паказчыка. Ад кожнай каровы сваёй групы атрымала 6121 кілаграм малака, плюс склаў 226 кілаграмаў. Ладзяцца справы ў Валянціны Мікалаеўны і сёлета: за студзень жанчына прыбавіла па надоях малака на карову 118 кілаграмаў, а ўсяго на яе рахунку 551 кілаграм. Валянціна Шабуня не навічок у прафесіі, якую выбрала свядома. Яна мае багаты вопыт работы, бо не адно дзесяцігоддзе завіхаецца на ферме і пастаянна дабіваецца неблагіх паказчыкаў. Добрасумленная, спакойная па характары, Валянціна Мікалаеўна карыстаецца павагай у калектыве.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *