23 лютага — Дзень абаронцаў Айчыны!

Главное Соцыум

Паважаныя жыхары Стаўбцоўшчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэтае свята сімвалізуе мужнасць, стойкасць і патрыятызм беларускага народа, таму мы адзначаем яго з асаблівым пачуццём. Ва ўсе часы служба была свяшчэнным абавязкам грамадзяніна. І сёння мы віншуем тых, хто ахоўвае нашу бяспеку, ушаноўваем памяць герояў мінулых гадоў.

Гэты дзень сімвалізуе пераемнасць патрыятычных традыцый, мужнасць і сілу духу людзей у пагонах, якія стаяць на варце міру і бяспекі роднай краіны. Сёлета, калі адзначаецца 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мы адрасуем асаблівыя словы падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Іх подзвіг – прыклад для маладых пакаленняў абаронцаў Радзімы.

Кожны, хто з’яўляецца абаронцам Айчыны, ведае, наколькі важныя такія якасці, як сіла і вынослівасць, падтрымка і ўзаемавыручка. Яны неабходныя не толькі ў баі, але і ў паўсядзённым, мірным жыцці, бо дапамагаюць пераадольваць цяжкасці і дабівацца поспеху, быць моцнай апорай для родных і блізкіх.

Жадаем абаронцам Айчыны моцнага здароўя, міру і дабрабыту. Поспехаў усім, хто сёння стаіць на варце нашай Радзімы!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Паважаныя Абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Прыміце шчырыя віншаванні са святам. Віншую ўсіх, хто пазіцыянуе сябе як сапраўдны мужчына, гатовы ў любы момант стаць на абарону сваёй незалежнай Беларусі, сваёй сям’і, блізкіх.

Жадаю вам фізічнай і духоўнай моцы, цёплых сямейных адносін, поспехаў у працы.

З павагай Алена АНІСІМ,  дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 

З Днём абаронцаў Айчыны!

23 лютага мы традыцыйна святкуем Дзень абаронцаў Айчыны

і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі і тым, хто мужна змагаўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, усім абаронцам нашай Радзімы. Вы эталон мужнасці, маральнасці, стойкасці духу, беззаветнай любові да Радзімы. Сучаснае пакаленне абаронцаў Айчыны дастойна працягвае слаўныя традыцыі, годна выконвае воінскі абавязак, а Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь надзейна стаяць на варце сваёй краіны, берагуць яе свабоду і незалежнасць.

Жадаю вам у гэты святочны дзень сілы, мужнасці, адвагі. Шчасця, здароўя, дабрабыту вам і вашым блізкім.

З павагай Мікалай РАДАМАН, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *