Сустрэча з генералам

Важное Соцыум

Напярэдадні Дня памяці воінаўінтэрнацыяналістаў клуб «Абаронца Айчыны» наведаў шаноўны госцьбылы камандуючы Ваенна-паветраных сіл Расійскай Федэрацыі генерал-палкоўнік Георгій Шпак.

Перад выхаванцамі клуба выступае генерал-палкоўнік Георгій Шпак

Георгій Іванавіч сустрэўся з выхаванцамі клуба, пра які, дзякуючы паспяховым выступленням на міжнародных турнірах, добра ведаюць і ў Расійскай Федэрацыі. З Беларуссю, сваёй Радзімай, ён падтрымлівае цесную сувязь. Нядаўна выйшла яго аўтабіяграфічная кніга, якая і стала памятным падарункам для дзяцей і кіраўніка клуба Рыгора Мамайкі.

Падчас сустрэчы Георгій Шпак выказаў стаўбчанам пажаданні поспехаў у патрыятычнай рабоце, падрыхтоўцы моладзі да службы ў арміі. Выхаванцы клуба наладзілі для госця паказальнае выступленне.

Выхаванцы клуба выступаюць у розных відах адзінаборстваў і паказваюць сваё ўмельства. Да прыкладу, варта прыгадаць Калядны турнір па традыцыйным панкратыёне, Міжнародны дабрачынны турнір па змешаных адзінаборствах, якія прайшлі ў Стоўбцах напрыканцы 2018 года пад эгідай СГА «Беларуская федэрацыя панкратыёна і змешаных баявых адзінаборстваў». Стоўбцы прадстаўлялі Іван Мілоў і Данііл Давыдзенка, абодва паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі.

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *