Юныя даследчыкі

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

На базе гімназіі № 1 і Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Радуга» адбыўся раённы конкурс вучэбна-даследчых праектаў малодшых вучняў  і фестываль даследчых работ выхаванцаў дашкольнага ўзросту «Я даследчык».

Абарона 33 прадстаўленых даследчых работ малодшых школьнікаў праходзіла ў чатырох секцыях. У секцыі «Прыродазнаўства (жывая прырода)» першае месца заняў вучань чацвёртага класа СШ № 2 Лявон Канановіч з работай «Цудадзейная сіла лімона» (настаўнік І. В. Цупрун). У секцыі «Прыродазнаўства (нежывая прырода)» з даследчай работай «Пластыкавая бутэлька: ад авацыі да ўтылізацыі» пераможцай стала трэцякласніца Заямнаўскай СШ Марыя Фенька (настаўнік Н. Л. Фіцук).  У секцыі «Гуманітарныя веды» перамагла вучаніца чацвёртага класа Залужскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа Анастасія Крывель з работай «Гасціннасць нашых землякоў» (настаўнікі М. В. Пукач і А. Л. Шынкоўская). У секцыі «Матэматыка. Фізіка. Тэхніка» першае месца прысуджана вучню чацвёртага класа гімназіі № 1 Мікалаю Філіповічу за работу «Цуды з вадой» (настаўнік А. Я. Рандзюк). Пераможцы прымуць удзел у абласной канферэнцыі навукова-даследчых работ малодшых школьнікаў «Я – даследчык».

У фестывалі даследчых работ дашкольнікаў былі прадстаўлены 12 работ выхаванцаў старэйшага дашкольнага ўзросту. Удзельнікі стараліся знайсці адказы зусім не на дзіцячыя пытанні: чаму з’яўляецца карыес, адкуль прыходзіць электрычнасць, якімі якасцямі валодае магніт, з чаго зрабіць ляльку сваімі рукамі, уплыў кока-колы на дзіцячы арганізм і іншыя. Паўдзельнічалі ўсе дашкольныя ўстановы райцэнтра, а таксама Акінчыцкі ВПК дзіцячы сад – пачатковая школа, Коласаўскія, Навасвержанскія яслі-сады, Старасвержанскі, Шашкоўскі дзіцячыя сады. Усе ўдзельнікі фестывалю аддзелам адукацыі, спорту і турызму былі адзначаны дыпломамі за актыўнасць і арыгінальнасць даследчых праектаў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *