Моладзь Стаўбцоўшчыны адзначыла Дзень роднай мовы

Моладзь Стаўбцоўшчыны

Як і ў мінулыя гады, моладзь Стаўбцоўшчыны не застаецца ўбаку ад традыцыйнай усебеларускай акцыі «За любімую Беларусь!». Гэтымі днямі праект скіраваны на прызнанне і ўслаўленне нашага бясцэннага скарбу – матчынай мовы.

Да Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, у вучнёўскіх і працоўных калектывах раёна былі зладжаны своеасаблівыя флэш-мобы, арт-сесіі, конкурсы-прэзентацыі.

– У ліку іх – конкурс сэлфі «Мая беларуская кніга», які распачаўся яшчэ 14 лютага, – паведаміла супрацоўнік раённага камітэта БРСМ Марына Сапега. – У гэты дзень, вядомы як Дзень усіх закаханых, фактычна стартавала акцыя «За любімую Беларусь!». Яна натхніла моладзь Мікалаеўшчынскага ВПК дзіцячага сада – сярэдняй школы імя Якуба Коласа і гімназіі № 1 г. Стоўбцы на выраб рукатворных сувеніраў-«валянцінак».

Нагадаем, што праект «За любімую Беларусь!» доўжыцца ўвесь год і далучае моладзь Стаўбцоўшчыны да такіх знакавых падзей у грамадска-палітычным жыцці краіны, як Дзень Дзяржаўнага Герба і Дзяржаўнага Сцяга, Дзень Перамогі, Дзень горада, Дзень Рэспублікі, Дзень моладзі і да т. п.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *