З 18 лютага на Стаўбцоўшчыне аб’яўлена акцыя «Сябруем з законам!»

Ахова правапарадку Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

З 18 лютага на Стаўбцоўшчыне аб’яўлена раённая міжведамасная прафілактычная акцыя «Сябруем з законам!».

Акцыя прызвана мабілізаваць адміністрацыйныя, сацыяльна-грамадскія рэсурсы для вырашэння праблем, якія звязаны з прафілактыкай правапарушэнняў сярод непаўналетніх. З яе дапамогай ставіцца задача сфарміраваць у дзяцей і моладзі асэнсаваныя законапаслухмяныя паводзіны, прывіць духоўныя і маральныя каштоўнасці, імкненне да здаровага ладу жыцця, прапагандаваць адказнае бацькоўства.

Асноўны этап акцыі пройдзе з 25 лютага па 11 сакавіка і будзе ўключаць у сябе  школьныя класныя гадзіны і віктарыны, выступленні ў працоўных калектывах з прыцягненнем спецыялістаў і дэманстрацыяй відэаролікаў, у тым ліку на тэму папярэджання п’янства, наркаманіі, палавой недатыкальнасці непаўналетніх, бяспечных паводзін непаўналетніх у інтэрнэт-прасторы. Таксама запланаваны кансультацыі, работа тэлефонаў даверу, куды могуць звярнуцца падлеткі і іх бацькі, прэзентацыі гурткоў і секцый для максімальнага прыцягнення ў іх работу непаўналетніх, спартыўныя, культурна-забаўляльныя праекты і да т. п.

У далейшым, як адзначыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Наталля Хвасько, вынікі акцыі мяркуецца разгледзець на пасяджэнні камісіі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *