У Стоўбцах прайшло першынства раёна па плаванні і ратаванні на вадзе сярод школьнікаў

Ахова правапарадку

Па традыцыі, у лютым фізкультурна-аздараўленчы комплекс у горадзе Стоўбцы прыняў удзельнікаў першынства раёна па плаванні і ратаванні на вадзе сярод школьнікаў.

-Большасць з нас хоць адзін раз ды бывае ля вадаёмаў, таму і навыкі плавання павінен мець кожны, пачынаючы з дзяцей, — адзначыў намеснік начальніка Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталій Яўгеньевіч Кожыч. — Канешне, не будуць лішнімі і навыкі ратавання на вадзе – ніхто не ведае, у які момант і ў якім месцы можа спатрэбіцца наша дапамога. Таму будзем вучыцца, спаборнічаць і замацоўваць свае навыкі.

Да слоў Віталія Яўгеньевіча далучыліся старшыня раённага таварыства ратавання на водах Іосіф Грыгарцэвіч і метадыст упраўлення по адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама Андрэй Шастак .

Пасля ўрачыстага адкрыцця ўдзельнікі спаборніцтваў выйшлі на старт. Хлопчыкі і дзяўчынкі імкнуліся даказаць, што з вадою яны “на ты”. Аднак, на жаль, пераможцамі ўсе адразу быць не могуць. У выніку барацьбы вызначыліся лепшыя плыўцы і плыўцы-ратавальнікі.

Самыя хуткія ўдзельнікі атрымалі ад арганізатараў спаборніцтваў дыпломы і падарункі, а таксама нагад – не спыняцца на гэтым, а “плыць далей – да новых перамог”!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *