
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы ўваходзіць у лік лепшых спартыўных збудаванняў г. Мінск.
28 і 29 студзеня 2019 г. на базе комплексу адбылося першынство Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы, у якім прынялі ўдзел юныя спартсмены Стаўбцоўскага раёна. На класічных бегавых дыстанцыях, а таксама ў скачках і штурханні ядра спаборнічалі 14 камандаў.
Сярод юнакоў і дзяўчат 2004 – 2005 г. н. прызёрамі сталі: Ліпніцкі Мікіта (1-е месца на дыстанцыі 1500 м, 2-е месца – 800 м); Валерыя Манік (1-е месца ў скачках у даўжыню); Ягор Юрэль (3-е месца ў штурханні ядра).
Каманда Стаўбцоўскага раёна ў эстафеце 4х200 м заняла прызавое 3-е месца. Наперадзе – каманды з г. Барысаў і г. Маладзечна. У склад нашай каманды ўвайшлі Аляксандр Шаўко, Аляксандр Адамцэвіч, Аляксандр Ждан, Мікіта Ліпніцкі.
Не падвялі сваіх малодшых таварышаў і юнакі 2002 – 2003 г. н. Іван Каваленка (2-е месца ў трайным скачку, 3-е месца – у скачках у даўжыню) і Арцём Лагуцін (2-я месцы ў бегу на дыстанцыі 1500 м і 800 м).
Ужо зусім хутка мы будзем хварэць за некаторых з іх на рэспубліканскіх спаборніцтвах і першынствах краіны, а пакуль вучні ДУ «ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна» актыўна спасцігаюць асновы спартыўнага майстэрства, становяцца моцнымі і вынослівымі, вызначаюцца са спецыялізацыяй і, вядома, актыўна прымаюць удзел у мясцовых спаборніцтвах. У гэтым ім дапамагае трэнер Стаўбцоўскай дзіцяча-юнацкай школы агульнай фізічнай падрыхтоўкі Анатолій Турчановіч.
Яўгенія СЛЕСАРЧЫК