У Стаўбцоўскім ФАКе прайшлі спаборніцтвы па дартсе

Спорт

Фота носіць ілюстрацыйны характар

16 лютага 2019 года дадзены старт раённай круглагадовай спартакіядзе сярод працоўных калектываў.

На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу ДУ «ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна» адбыліся спаборніцтвы па дартсе, у якіх прынялі ўдзел дзевяць камандаў. Кожны ўдзельнік у агульнай суме выканаў па 71 кідку, пападаючы ў цотныя і няцотныя сектары, а таксама ў мішэнь дартса. Пераможцаў у камандным заліку вызначылі па найбольшай суме ачкоў, набраных чатырма ўдзельнікамі каманды. Але спачатку неабходна адзначыць некаторыя індывідуальныя вынікі. У мужчын найбольшую суму ачкоў па ўсіх практыкаваннях набраў Анатоль Бухавецкі – 377 (філіял ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы), Міхаіл Чэмка – 370 (філіял «Стаўбцоўскія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнерга»), Станіслаў Пажога – 338 (РУП «Стаўбцоўскае АКС»). Сярод жанчын лепшы вынік у Алены Цярлецкай – 325 ачкоў (РУП «Стаўбцоўскае АКС»), Алены Февралёвай – 292 ачкі (філіял «Стаўбцоўскія электрычныя сеткі»), Алесі Гуліцкай – 279 (УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ»).

У камандным заліку месцы вызначыліся наступным чынам: 1-е месца – філіял «Стаўбцоўскія электрычныя сеткі» (1154 ачкі), 2-е месца – РУП «Стаўбцоўскае АКС» (969 ачкоў), 3-е месца – Стаўбцоўскае райспажыўтаварыства (941 ачко), 4-е месца – філіял «Стаўбцоўскае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне» ААТ «Універсалрамбуд» (876 ачкоў), 5-е месца – УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» (866 ачкоў), 6-е месца – філіял ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы (847 ачкоў), 7-е месца – ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» (627 ачкоў), 8-е месца – Стаўбцоўскі занальны вузел электрасувязі (545 ачкоў), 9-е месца – ДЛГУ «Стаўбцоўскі лясгас» (545 ачкоў).

Нагадаем, што ДУ «ФАЦ Стаўбцоўскага раёна» распрацаваў палажэнне аб круглагадовай спартакіядзе сярод працоўных калектываў на 2019 год. У праграме спартакіяды – 12 відаў спорту. Пераможцы будуць вызначаны па сямі лепшых выніках. Усё толькі пачынаецца. Каманды прадпрыемстваў і арганізацый, уключайцеся ў барацьбу за права стаць лепшымі!

Мікалай Мазур, намеснік дырэктара па фізкультурна-аздараўленчай рабоце ДУ «ФАЦ Стаўбцоўскага раёна»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *