Алімпійскія дні моладзі

Спорт

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Новы год пачаўся для спартсменаўвалейбалістаў спаборніцтвамі на першынство Мінскай вобласці сярод юнакоў 2002 – 2003 г. ну праграме Алімпійскіх дзён моладзіякія праходзілі з 25 па 27 студзеня ў г. Нясвіж.

У  спаборніцтвах прынялі ўдзел  дзесяць наймацнейшых камандаў з раёнаў  Мінскай вобласці. Спартыўны гонар Стаўбцоўскага раёна абаранялі валейбалісты Дзераўнянскай СШ і Любкаўшчынскага ВПК дзіцячага сада – сярэдняй школы.

Усе каманды былі  размеркаваны на дзве падгрупы.  Нашым валейбалістам на папярэднім этапе трэба было згуляць з камандамі Нясвіжскага, Клецкага, Мядзельскага і Вілейскага раёнаў.  Упэўнена перамогшы ў сваёй падгруппе з лікам 2:0, нашы валейбалісты разам з камандамі Салігорскага, Клецкага і Слуцкага раёнаў  выйшлі ў паўфінальную чацвёрку, дзе павінны былі разыграць прызавыя месцы.

За выхад у фінал нашым хлопцам трэба было пазмагацца з камандай Слуцкага раёна. Але на гэты раз удача была на баку саперніка.

У гульні за трэцяе каманднае месца наша каманда ўпэўнена перамагла з лікам 2:0 каманду Клецкага раёна і заваявала бронзавыя медалі. А першае месца заняла каманда Салігорскага раёна.

Каманду Стаўбцоўскага раёна прадстаўлялі: Сяргей Дабрыян, Юрый Бунчук, Мацвей Дубатоўка, Уладзіслаў Шаламоўскі, Дзмітрый Арленка,  Мікіта Шуцько, Аляксандр і Мацвей Калошычы, Максім Валадзько (навучэнцы Дзераўнянскай СШ), Дзмітрый Біёнчык, Павел Чардакоў, Аляксей Ярашэвіч (навучэнцы Любкаўшчынскага ВПК). Рыхтавалі каманду трэнеры Віктар Гаптар і Міхаіл Мамайка.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *