Беларускі брыльянт – святая ікона Жыровіцкая

Важное Культура

У Беларусі ёсць прадпрыемства, якое вырабляе прадукцыю з натуральнага каменю і па якасці работ не ўступае еўрапейскім каменеапрацоўчым вытворчасцям. У апошнія гады гэтая фабрыка заявіла аб сабе ўнікальнымі іконамі на камені, выкананымі ў сваёй іканаграфічнай майстэрні. Інтарэс нашага выдання да прадпрыемства ў першую чаргу выкліканы наступнымі абставінамі. Дырэктар ТАА «Фабрыка камінаў «Гліві» Алег Папельскі паведаміў у рэдакцыю, што падрыхтаваны дар для Стаўбцоўскага благачыння – дзве іконы: Божай Маці «Казанская» і свяціцеля Мікалая Цудатворца. У інтэрв’ю нашай газеце кіраўнік вытворчасці падрабязней расказвае аб гэтым дабрачынным праекце і ў цэлым аб дзейнасці прадпрыемства.

–       Алег Вітальевіч, чым вызначаны такі выбар адносна мецэнацтва?

– Я знаёмы з некаторымі храмамі Стаўбцоўшчыны. Сярод іх ёсць старажытныя, у тым ліку і кафедральны сабор з амаль 200-гадовай гісторыяй. Пытанне перадачы ікон узгадняецца з благачынным прыходаў. Адна з першых работ нашых майстроў – копія старадаўняй Влахернскай іконы Божай Маці цароў дома Раманавых – прынесена ў дар Свята-Дабравешчанскаму манастыру ў Лядах. Урачысты малебен быў здзейснены епіскапам Барысаўскім і Мар’інагорскім Веніямінам.

–       Калі плануецца гэтая ўрачыстасць?

–       Іконы гатовы для перадачы царкве. Падзея адкладваецца па некаторых аб’ектыўных прычынах будзённага характару, якія ўзніклі. Думаю, што гэты дзень ужо недалёка, да Святой Пасхі мы перададзім іконы.

–       Алег Вітальевіч, раскажыце, калі ласка, наогул аб прадукцыі вашай фабрыкі.

–       Прадпрыемства заснавана 29 гадоў назад. Назва фірмы гаворыць сама за сябе. «Гліві»  – вядомы брэнд. Мы займаемся вырабам парталаў камінаў і малых архітэктурных формаў з натуральнага каменю. Аднак большы інтарэс, думаю, прадстаўляе наша новая прадукцыя – іконы на камені. На гэтую дзейнасць мы атрымалі благаславенне Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Штуршком для новай вытворчасці стала юбілейная дата: у маі 2020 года будзе святкавацца 550-годдзе з’яўлення іконы Божай Маці Жыровіцкай. Увесь праваслаўны свет ведае, што гэтая невялічкая нерукатворная ікона на камені была яўлена на дрэве. Нам удалося стварыць дакладныя копіі гэтай цудатворнай нацыянальнай святыні на нашай вытворчасці. Што ў нас атрымалася, можна паглядзець на выставе ікон, якая падрыхтавана на прадпрыемстве. Да прагляду прадстаўляецца калекцыя копій Жыровіцкай іконы Божай Маці ў мармуры, оніксе, траверціне, кварцыце і іншых камянях, выкананых у іканаграфічнай майстэрні нашага прадпрыемства. Калейдаскапічнасць фарбаў і разнайстайнасць тэхнік робяць непаўторным кожны абраз, хоць гэта копіі адной і той жа Жыровіцкай іконы.

–       Калі ўзяць да ўвагі тыя іконы, якія падрыхтаваны для Свята-Успенскага храма ў Новым Свержані, то можна меркаваць, што акрамя копіі Жыровіцкай іконы ўдзелена ўвага і іншым святым абразам.

–       Так, нашымі майстрамі выкананы таксама іконы Збавіцеля, Божай Маці Уладзімірскай, Іверскай, Казанскай, Смаленскай, Ціхвінскай і іншыя, а таксама святыя лікі ўгоднікаў Божых.

Усяго ў калекцыйнай падборцы на выставе будзе прадстаўлена каля 100 святых абразоў, выкананых на камені. Гэта ўнікальныя работы, якія ўяўляюць бясспрэчную мастацкую каштоўнасць і скарб для хрысціянскага свету. Калекцыйныя работы, прысвечаныя Жыровіцкай іконе Божай Маці, адобраны настаяцелем Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра архіепіскапам Навагрудскім Гурыем. Да 550-гадовага юбілею з’яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці намі распрацаваны план правядзення выстаў нашых ікон на тэрыторыі Беларусі, а таксама за яе межамі. Распачата работа па падрыхтоўцы ківотаў для ікон на камені ў неабходнай колькасці. З іконамі можна не толькі пазнаёміцца, але і набыць іх, можна заказаць імянную ікону. Наша вытворчасць знаходзіцца ў мікрараёне г. Мінск Шабаны, у сталіцы па вул. П. Броўкі працуе салон «Гліві». Іконы на камені – з’ява рэдкая. У свеце вядома не больш за паўтара дзясятка такіх ікон. Большая частка іх – у Італіі. Таму выкананая намі калекцыя, па сутнасці, адзіная ў свеце. Можна сцвярджаць, такім чынам, што Беларусь стала новай радзімай ікон на камені. Новай – таму што іконы на камені выконваліся некалі ў Візантыі. Кожная наша ікона ўнікальная тым, што ў ёй кананічны звод перадаецца толькі ёй прысутнымі мастацкімі асаблівасцямі з дапамогай аб’ёмна-рэльефных, камбінаваных, гравіраваных адлюстраванняў, разнастайнасцю маляўнічых каляровых рашэнняў. Міласці просім усіх наведаць выставу.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

1 комментарий по теме “Беларускі брыльянт – святая ікона Жыровіцкая

  1. ОТЛИЧНАЯ СТАТЬЯ! Оказывается удивительные события происходят рядом с нами! Спасибо автору!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *