Гадзіна зямлі

Акцыі Нумары Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

Маштабная сусветная акцыя абвяшчаецца на сёння. «29 сакавіка ў 20.30, – дэкларуецца ў прэс-рэлізе, – людзі ва ўсім свеце выключаць святло на адну гадзіну. І гэтым таксама будзе паказана неабходнасць аб’яднаных дзеянняў для барацьбы са змяненнем клімату.

«Гадзіна  Зямлі» – гэта больш, чым гадзіна. Мы павінны дзейнічаць кожны дзень, робячы невялікія крокі насустрач будучыні без змяненняў клімату, будучаму, у якім усе забяспечаны прыроднымі рэсурсамі, чалавек жыве ў гармоніі з прыродай. Гэта магчымасць даць людзям права голасу ў вырашэнні будучыні планеты, а таксама аб’яднанне нашых намаганняў для ўстойлівага развіцця і захавання  прыроды вакол нас для нашых дзяцей і ўнукаў. Акцыя «Гадзіна  Зямлі» –  гэта вашы простыя штодзённыя дзеянні: выключаць за сабой святло і ваду, перапрацоўваць паперу, ездзіць на веласіпедзе і многае іншае».

Далучайцеся да акцыі «Гадзіна  Зямлі-2014»! Выключце святло на адну гадзіну! Гэты заклік да міжнароднай супольнасці і да кожнага з нас, які будзе падтрыманы.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *