Разам з «Праменем»

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

Працягваецца падпіска на перыядычныя выданні на другі квартал 2014 года.

У аддзяленні паштовай сувязі ў Налібаках стараюцца не здаваць ранейшых пазіцый, працуюць з плюсам па колькасці падпісчыкаў і колькасці выпісаных перыядычных выданняў.

Калектыў аддзялення невялікі, складаецца з яго загадчыцы Надзеі Макась і двух паштальёнаў – вопытнага Анатоля Рожкі і маладой Ліліі Ігнаценя. Усе паштавікі – тутэйшыя, добра ведаюць вяскоўцаў, а тыя, адпаведна, паважаюць іх за нялёгкую працу.

Апошнім часам участкі абслугоўвання ў паштальёнаў значна расшырыліся, таму што да аддзялення былі далучаны пушчанскія вёскі – Рудня Пільнянская, Пруды, Пільніца.  Анатолю Рожку, да прыкладу, да свайго самага аддаленага падпісчыка трэба пераадолець каля 12-ці  км.     

Цяпер паштальёнам істотна дапамагае вырашаць гэтую  праблему службовы веласіпед. Вяскоўцам яны гатовы не толькі даставіць  газеты і часопісы, але і  віншавальныя паштоўкі, маркі, канверты, розныя тавары народнага спажывання. Раённая газета «Прамень» карыстаецца нязменным попытам і ў самых аддаленых вёсках пушчанскага краю.

Нагадваем, што падпіска заканчваецца. Паспяшайцеся!



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *