Гідрамасаж даступны і стаўбчанам

Важное Медыцына

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У павышэнні якасці дыягнастычнай і лячэбнай дзейнасці прыярытэтнае значэнне мае аснашчанасць медыцынскай установы сучасным абсталяваннем. У мінулым годзе ў цэнтральнай раённай бальніцы яго набыта на суму 617 тысяч рублёў.

У канцы каляндарнага года Мінаблвыканкам закупіў для Стаўбцоўскай бальніцы перасоўны медыцынскі комплекс, вобразна можна сказаць, – міні-бальніцу на колах для абслугоўвання сельскіх жыхароў.

Фібрагастраскоп, апарат ультра-гукавога даследавання, комплекс для падводнага выпраўлення і гідрамасажу пазваночніка, рэнтгенаўскі, наркозна-дыхальны і ЭКГ-апараты – таксама набыткі года. Акрамя гэтага, куплена камп’ютарная тэхніка. Са спонсарскай дапамогай набыты біяхімічны аналізатар.

На сучасны момант аддзяленне ўльтрагукавой дыягностыкі мае ўсё неабходнае, каб праводзіць абследаванне пацыентаў у поўным аб’ёме.

Аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі цалкам укамплектавана абсталяваннем і ўрачамі для таго, каб ажыццяўляць такія віды даследаванняў, як электракардыяграфія, велаэргаметрыя, холтарманітарыраванне электракардыяграмы і холтарманітарыраванне артэрыяльнага ціску без доўгага чакання.

У райбальніцы адкрыты кабінет падводнага масажу з  тракцыяй для лячэння апорна-рухальнага апарату. З новых накірункаў работы – і лабараторная дыягностыка мужчынскага бясплоддзя.

Пачатак новага працоўнага года азнаменаваны адкрыццём кабінета мануальнай тэрапіі. Атрымае развіццё фізіятэрапія з прадастаўленнем паслуг вакуумнага масажу.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *