Майстар-клас ад чэмпіёнаў

Важное Моладзь Стаўбцоўшчыны

Мінулы тыдзень для вучняў гімназіі № 1 і СШ № 3 г. Стоўбцы запомніцца майстаркласам ад чэмпіёнаў сусветнага ўзроўню.

Да іх разам з першым сакратаром абласнога камітэта БРСМ Кірылам Шыкам і прадстаўнікамі цэнтральнага камітэта прыехалі Ігар Сігневіч, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа, чэмпіён свету, шматразовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь па гіравым спорце, Аляксандр Сергіенка, кіраўнік маладзёжнай федэрацыі па варкаўце, а таксама Юрый Жукоўскі, шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу сярод аматараў і прафесіяналаў, шматразовы чэмпіён Еўропы, шматразовы чэмпіён Кубка свету, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі майстар-класа з вядомымі спартсменамі

Госці (яны ж найперш прыхільнікі здаровага ладу жыцця) прыехалі ў спартыўных касцюмах, прыхапіўшы з сабой гіры і баксёрскія пальчаткі. Акурат на сцэне яны і зладзілі майстар-класы. У выніку старшакласнікі сталі ўдзельнікамі міні-спаборніцтваў па адцісканні ад падлогі, падняцці гіры. «Некаторыя госці выкладаюць у сталічных ВНУ, таму сустрэча стала і свайго роду прафарыентацыяй для вучняў», – заўважыла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *