Стымул для важкіх вынікаў

Сельская гаспадарка

На мінулым тыдні кіраўніцтва ААТ «Рубяжэвічы» ўшанавала лепшых спецыялістаў і работнікаў жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі, якія па выніках работы за мінулы год дабіліся найлепшых паказчыкаў.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Тамара Калошыч нагадала, што ўзнагароджанне праводзіцца ў рамках аб’яўленай рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь акцыі «Наш жывёлавод» і, безумоўна, дасць работнікам галіны новы стымул для дасягнення больш важкіх вынікаў.
– За кожным літрам малака, за кожным грамам прываг бачыцца ваша нялёгкая праца, якая прыносіць асноўны прыбытак таварыству, – сказала Тамара Іосіфаўна.


За шматгадовую і добрасумленную працу, вернасць выбранай прафесіі яна ўручыла падзячныя пісьмы райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК і падарункі васьмі шчырым рупліўцам фермаў. Гэта аператары машыннага даення Галіна Чарнец (у прафесіі яна рупіцца амаль тры дзесяцігоддзі), Вольга Голышава (жанчына не толькі добра працуе на сваім рабочым месцы, але і прымае актыўны ўдзел у спартыўных спаборніцтвах), Алеся Віннікава, тэхнік-асемянатар Святлана Неўмяржыцкая, ветфельчар Аксана Чэрнік, жывёлаводы Аляксандр Горлаў, Марына Чураўцова і слесар Дзмітрый Бурак, які мае агульны стаж 27 гадоў.


Дырэктар таварыства Дзмі-трый Сахарэвіч таксама падзякаваў людзям за рупнасць, адзначыўшы немалы ўклад кожнага ў агульную справу. Пажадаў здароўя і далейшых поспехаў у рабоце. Добрыя словы адрасавала прысутным старшыня прафкама Алена Шалаш.

Удзельнікі акйыі «Наш жывёлавод»

Падарункі і падзячныя пісьмы ад кіраўніцтва і прафсаюзнага камітэта таварыства атрымалі брыгадзіры фермаў Ядвіга Круглік (Ядвіга Міхайлаўна працуе ў жывёлагадоўлі 44 гады), Тамара Качановіч, Вера Чарнец і Ірына Круглік (кожная з іх шчыруе больш за два дзесяцігоддзі), Валянціна Голуб, Алег Дзеркачоў, а таксама аператары машыннага даення Людміла Патоцкая, Інеза Раманоўская і Іван Шыманскі.
Святочны настрой перадавікам жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі стваралі работнікі Рубяжэвіцкага сельскага дома культуры.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *