Хлебаробы  ААТ «Агранёманскі» прыступілі да выканання веснавых палявых работ

Главное Сельская гаспадарка

Хлебаробы  ААТ «Агранёманскі» ў ліку першых прыступілі да выканання веснавых палявых работ. І менавіта дзякуючы своечасовай падрыхтоўцы сельскагаспадарчай тэхнікі.

– Глебаапрацоўчая і пасяўная тэхніка пастаўлена на лінейку гатоўнасці. Практычна адрамантаваны трактары, у пачатку сакавіка пачнецца іх тэхнічны агляд, – гаворыць галоўны інжынер таварыства Аляксандр Крывель. – Рамонт выконваецца ў гаспадарцы пераважна сваімі сіламі. У майстэрні створаны ўсе ўмовы для працы. Заняты на гэтай рабоце механізатары, за якімі замацаваны трактары і агрэгаты, дапамаюць ім слесары. Карысталіся і паслугамі райаграсэрвіса, здавалі ў рамонт каткі для шыроказахопных агрэгатаў і чызеляў, заказвалі і  новыя.

Галоўны інжынер Аляксандр Крывель (у цэнтры) абмяркоўвае заданне з механізатарамі Віктарам Семянько і Казімірам Дамброўскім

На запасныя часткі для тэхнікі кіраўніцтвам таварыства выдзяляюцца неабходныя фінансавыя сродкі. Дызельныя рухавікі даводзяць да ладу на філіяле ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы. З заводам гаспадарка даволі цесна супрацоўнічае на працягу некалькіх апошніх гадоў.

Працуюць слесары Вячаслаў Міхаленя (злева) і Аляксандр Ханчэўскі

– У нас ніколі не ўзнікала пытанняў па якасці рамонту, завадчане замяняюць зношаныя дэталі і вяртаюць нам практычна новы рухавік, – працягвае гаворку Аляксандр Віктаравіч. – Пасля капітальнага рамонту даюць і гарантыю на год. Мы задаволены. Сёлета адрамантавалі чатыры рухавікі, здалі ў рамонт яшчэ адзін. Практычна на хаду кормаўборачная тэхніка, гатовы касілкі.

За станком — токар Аляксандр Гярлоўскі

Нядаўна прыйшоў на работу ў рамонтную майстэрню токарам Аляксандр Гярлоўскі. Галоўны інжынер падкрэслівае, што стала намнога лягчэй, бо цяпер можна вытачыць або аднавіць неабходныя дэталі, не звяртаючыся ў іншыя арганізацыі. Аляксандр не толькі выконвае такарныя работы, але і дапамагае слесарам.

Дзякуючы своечасова і надзейна адрамантаванай тэхніцы агранёманскія хлебаробы заўсёды хутка спраўляюцца з правядзеннем палявых і ўборачных работ.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

1 комментарий по теме “Хлебаробы  ААТ «Агранёманскі» прыступілі да выканання веснавых палявых работ

  1. Приходит весна, а значит приходит горячая пора для хлеборобов и крестьян. И как мы сработаем на начальном этапе битвы за урожай — таким он и будет. Так что вперед передовики сельского хозяйства, мужества и профессионализма вам, в вашем нелегком труде.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *