На вуліцах – экіпаж бяспекі

Ахова правапарадку Важное

Перспектыва аддзела ДАІ райаддзела міліцыіу падключэнні лічбавай радыёсувязі, якая дазволіць аператыўна кіраваць патрульнымі нарадамі і ажыццяўляць кантроль за работай экіпажаў у рэжыме анлайн.

Ужо сёння аддзел ДАІ можа пахваліцца абноўленым паркам тэхнікі, які складаецца з хуткасных і манеўраных аўтамабіляў, а таксама мабільным калектывам, гатовым выканаць любую службовую задачу.

– Парк тэхнікі ДАІ сучасны, з яго дапамогай забяспечваем усе неабходныя мерапрыемствы па суправаджэнні, затрыманні правапарушальнікаў і дарожнай бяспецы. Маем свае аўтамабіль і матацыкл з патрэбнай экіпіроўкай для прыёму экзаменаў, – зазначае начальнік аддзела ДАІ Дзмітрый Воранаў.

– Для супрацоўнікаў ДАІ кожнае дзяжурства – свое-асаблівы экзамен. Неабходна быць гатовымі да рознай абстаноўкі на дарозе. 

– Для гэтага кожны службовы аўтамабіль ДАІ аснашчаны тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху ў выпадку афармлення ДТЗ. Маем у запасе флікеры, якія могуць спатрэбіцца для абазначэння на дарозе ў цёмны час сутак пешахода або гужавой павозкі. Асабліва інтэнсіўна нарады ДАІ працуюць у выхадныя і святочныя дні. Падчас масавых мерапрыемстваў асабовы састаў аддзела ДАІ задзейнічаны на 100 працэнтаў.

На дарозе інспектары ДАІ з дапамогай планшэта могуць праверыць асобу на прадмет знаходжання ў вышуку, прыцягнення яе да адміністрацыйнай адказнасці, наяўнасці ў яе вадзіцельскага пасведчання. Гэтая база даных неўзабаве павінна папоўніцца інфармацыяй наконт праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду і заключэння дагавора аб страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальніка транспартнага сродку.

Працуе экіпаж у складзе інспектараў (злева направа) Дзяніса Макарэвіча і Івана Някрасава

– Дзмітрый Іванавіч, служба ДАІ становіцца ўсё больш інфарматыўнай, мабільнай. Хто працуе ў ёй?

– Калектыў падабраўся рознаўзроставы, што забяспечвае пераемнасць навыкаў, вопыту. Ля вытокаў службы стаяў намеснік начальніка – начальнік МРЭА ДАІ Аляксандр Вайтовіч. Да ліку вопытных супрацоўнікаў адносяцца інспектары дарожна-патрульнай службы Іван Някрасаў, Сяргей Каломенскі, Дзмітрый Яўсейчык, старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы Андрэй Пальчэўскі. Пераважную большасць калектыву складае моладзь. Лепшыя традыцыі бацькоў, якія ў свой час служылі ў ДАІ, працягваюць Уладзімір Крэнь, Вадзім Паноцкі, Алег Супрановіч. У мінулым годзе прыйшлі з іншых падраздзяленняў міліцыі Міхаіл Лукашэвіч і Андрэй Ляйко.

Калектыў працуе па прынцыпах узаемазамяняльнасці, узаемападтрымкі і карпаратыўнай салідарнасці. Служба ў ДАІ няпростая, але цікавая, дае магчымасць удасканальвацца, атрымліваць розную інфармацыю. У будынку ДАІ завершаны касметычны рамонт. Яго стан прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі правілаў пажарнай бяспекі. Добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя.

– У аддзеле ДАІ з’явілася новае структурнае падраздзяленне. Раскажыце пра яго дзейнасць. 

– На 295-м км аўтамагістралі адкрыты пункт кантролю аплаты. Яго супрацоўнікі ў кругласутачным рэжыме забяспечваюць непазбежнасць пакарання вадзіцеляў-нерэзідэнтаў, якія дапусцілі парушэнні правілаў дарожнага руху. На аўтамагістралі з дапамогай камер фота- і відэафіксацыі выяўлена ў 2018 годзе больш за 30 тысяч правапарушэнняў.

– Давайце звернемся да статыстыкі на дарогах раёна.

– Супрацоўнікамі ДАІ выяўлена на дарогах раёна ў мінулым годзе больш за 10 тысяч правапарушэнняў. Яны – рознага характару. Да прыкладу, затрымана 250 вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за тысячу недысцыплінаваных пешаходаў. Дарэчы, цяпер пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу ўсе зносіны паміж інспектарам і грамадзянінам запісваюцца на відэа. У патрульнай машыне на працягу рабочай змены ўключаны відэарэгістратар.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *