8 сакавіка — Дзень жанчын. Са святам!

Главное

Дарагія, шаноўныя жанчыны!

Віншуем вас са святам вясны і прыгажосці – 8 Сакавіка!

Гэта свята ўсіх жанчын. Вы спрадвеку з’яўляецеся захавальніцамі сямейнага дабрабыту, паспяхова спалучаеце прафесійную дзейнасць з высокай місіяй на зямлі – нараджэннем дзіцяці, выхаваннем дастойнага грамадзяніна краіны.

Заставайцеся прыгожымі, энергічнымі і паспяховымі, імкніцеся быць лепшымі ў сваёй справе, стварайце сямейную ўтульнасць і свяціцеся цяплом і каханнем.

Ад усёй душы жадаем вам здароўя, міру і згоды, здзяйснення ўсіх вашых запаветных жаданняў і мар.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 

Паважаныя жанчыны!

Прыміце мае шчырыя віншаванні са святам радасці і ўсмешак – Днём жанчын!

Няхай вашы пяшчота і цеплыня, прыгажосць і абаянне, жыццёвая мудрасць і дабрыня саграваюць свет. Жадаю вам радасці ў душы, кахання ў сэрцы, міру і спакою ў сям’і. Спадзяюся, што вясна прынясе вам удачу і здзяйсненне ўсіх вашых жаданняў. Са святам!

З павагай Мікалай РАДАМАН, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 

Паважаныя, мілыя жанчыны!

Са святам вас – 8 Сакавіка!

Спакон веку жанчына была сімвалам Веры, Надзеі і Любові. Ваша мудрасць і самаадданасць, сардэчная цеплыня і душэўная чуласць – самае вялікае наша багацце! Будзьце шчаслівыя і каханыя, моцнага вам здароўя, поспехаў і вясновага настрою.

З павагай Алена АНІСІМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *