Чароўнасць гуку

Важное

Педагог скрыпічнага аддзялення Таццяна Кот з лаўрэатам конкурсу Анастасіяй Куляшовай

Заўсёды выклікае замілаванне бачыць маленькіх дзяцей і чуць іх ігру на музычных інструментах. Усе разумеюць, якая гэта вялікая праца – асвоіць ноты, здружыцца са сваёй скрыпкай ці баянам і развучыць складаныя музычныя творы для выступлення на конкурсах. А яшчэ – пераадолець хваляванне, сабраць усе свае сілы і дастойна выступіць на сцэне перад журы.

Юныя скрыпачы Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў працягваюць заваёўваць сімпатыі гледачоў і ўзнагароды журы. Вучаніца 2 класа школы мастацтваў Арына Камейша на Адкрытым рэспубліканскім творчым фестывалі-конкурсе «Талісман удачы», які праходзіў у Мінску, удастоена дыплома І ступені. З ёй працуе педагог Алеся Алёхіна, якая прыязджае на работу ў Стоўбцы са сталіцы. Дапамагла юнай скрыпачцы выдатна выканаць конкурсную праграму канцэртмайстар Жанна Ярошына.

У Ваўкавыск Гродзенскай вобласці паклікаў юныя таленты з усёй Беларусі І Адкрыты рэгіянальны конкурс «Вясёлыя смычкі – 2019». Вучаніца 3 класа скрыпічнага аддзялення – дзевяцігадовая Анастасія Куляшова – атрымала лаўрэацкі дыплом ІІ ступені, а яе настаўніца Таццяна Кот – грамату за высокую прафесіянальную падрыхтоўку канкурсанткі. Юная скрыпачка выконвала конкурсныя творы з канцэртмайстрам Аленай Блажко.

Гэтыя ўзнагароды для выхаванцаў скрыпічнага аддзялення стануць стымулам і надалей удасканальваць сваё выканальніцкае майстэрства ў інструментальнай музыцы.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *