Працаўнікоў ААТ «Каганец» узнагародзілі падзячнымі пісьмамі і прэміямі

Главное Сельская гаспадарка

У рамках акцыі «Наш жывёлавод» Мінскі абласны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу  ўзнагародзіў падзячнымі пісьмамі і прэміямі добрасумленных працаўнікоў ААТ «Каганец».

Узнагароду атрымала жывёлавод МТФ «Ячонка» Галіна Кухарчык. Галіна Антонаўна працуе цялятніцай ужо чвэрць стагоддзя. Узнагароджана і аператар машыннага даення гэтай жа фермы Таццяна Чэмка, якая па выніках мінулага года заняла дзявятае месца сярод калег у раёне. У ліку адзначаных – галоўны ветэрынарны ўрач гаспадаркі Валерый Матуліс. Валерый Аляксандравіч лічыцца адным з лепшых спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны ў раёне. Уручыла падзячныя пісьмы галоўны бухгалтар абкама прафсаюза Ларыса Кучура.

Ларыса Кучура ўручае падзячнае пісьмо Таццяне Чэмка

– Мэта аб’яўленай акцыі – падняць прэстыж вашай нялёгкай працы, натхніць на дасягненне яшчэ больш высокіх паказчыкаў,  – сказала Ларыса Аляксандраўна. – Усім вам дзякуй за плённую і добрасумленную работу.

Падзячнымі пісьмамі райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК і падарункамі адзначаны брыгадзір МТФ «Зарэчча» Галіна  Каробка, аператары машыннага даення Аксана Маліноўская, Мікалай Самахвал, Алена (Яраславаўна) Рубін, жывёлавод Юрый Бандарэнка, слесары па абслугоўванні малочнага абсталявання Аляксандр Паляшук і Іван Бельскі.

Падарункі ад кіраўніцтва і прафсаюзнага камітэта гаспадаркі атрымалі аператары машыннага даення Алена (Аляксандраўна) Рубін, Любоў Клепчукова, Алена (Мікалаеўна) Рубін, Святлана Гаркач, жывёлаводы Мікалай Сяркоў і Віктар Бычынскі.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *