Віталь Цвірка з Любкаўшчыны атрымаў дыплом ІІІ ступені ў конкурсе даследчых работ

Адукацыя Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У атмасферы здаровай канкурэнцыі на базе Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя прайшоў XXIII Рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) вучняў.

У насычанай трохдзённай праграме конурсных выпрабаванняў была арганізавана работа секцый «Інфарматыка», «Матэматыка», «Астраномія», «Фізіка», «Біялогія», «Хімія».

Работа дзесяцікласніка Любкаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу Віталя Цвіркі на тэму «Даследаванне таніну ў якасці рэагенту для аналізаў вады» прыняла ўдзел у заключным этапе Рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару вучняў па хіміі.

Падчас абароны работы Віталь прадэманстраваў глыбіню валодання матэрыялам, граматнасць пры адказе на пытанні па тэме даклада. Віталь Цвірка ўзнагароджаны дыпломам ІІІ ступені.

Вучань праводзіў свае даследаванні пад кіраўніцтвам вопытнага педагога – настаўніцы біялогіі і хіміі Таццяны Клімовіч.

Ала ВЯРШЭНЯ, метадыст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *