Асвойваецца Казахстан

Нумары Эканомiка

image_pdfimage_print

Дэлегацыя СТАА «Фрэор-Рэфрыгерайшн» вярнулася з Дзюсельдорфа з Міжнароднай спецыялізаванай выставы абсталявання, інфраструктуры, тэхналогій рэкламы, продажаў і гандлю, дзе прадстаўляла апошнія ўзоры сваіх халадзільных вітрын. У інтэрв’ю нашай газеце дырэктар прадпрыемства Юрый Звыцэвіч расказвае, якія здабыткі прынёс удзел вытворцаў у гэтым буйнешым форуме для гандлёвых інвестыцый:

– На гэтай вядучай выставе ў Германіі два заводы нашай кампаніі – Вільнюскі, які працуе на заходні рынак, і наш стаўбцоўскі, які выпускае прадукцыю для ўсходняга рынку, выстаўлялі сваё абсталяванне. Бізнес-форум сабраў вялікую колькасць пакупнікоў як з заходніх, так і з усходніх краін. Прыехалі прадстаўнікі ўсіх буйнейшых сусветных гандлёвых сетак. Была ўнікальная магчымасць  навесці масты для супрацоўніцтва. Мы выстаўлялі новую сістэму, новыя ўзоры абсталявання. Да іх быў праяўлены вялікі інтарэс удзельнікаў выставы. Цяпер мы знаходзімся ў стадыі інтэнсіўных перагавораў з новымі заказчыкамі. Нашай прадукцыяй зацікавіліся гандлёвыя сеткі Казахстана, Узбекістана. Мы даўно працуем з Расійскай Федэрацыяй, маем вялікі вопыт работы. Упершыню адпраўляем прадукцыю ў Казахстан. Спажыўцамі ацэнены новыя ўзоры нашага халадзільнага абсталявання, зарыенатываныя на зніжэнне эксплуатацыйных расходаў. У гэтым накірунку завод працягвае працаваць і далей, асвойваючы самыя новыя сусветныя тэхналогіі.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *