Каму дзякаваць за далікатэс

Нумары Прамысловасць

image_pdfimage_print

Напэўна, пакупнікі фірменных магазінаў мясакамбіната не раз у думках дзякавалі працаўнікам прадпрыемства. Як жа, «зараз прыйду дадому і згатую халадзец, напяку блінчыкаў са смачнай начынкай…» – не раз даводзілася чуць гэты апетытны пералік абедзеннага меню ад гаваркіх пакупніц камбінатаўскіх магазінаў, калі яны выстройваліся ў чаргу ў чаканні свежага прывозу.

Гэтая жанчына ў ліку тых, хто рыхтуе ў гандлёвую сетку такую смачную, карысную і – галоўнае – недарагую прадукцыю. З-за невысокага кошту яна карыстаецца ў мясцовых жыхароў проста ажыятажным попытам.

Тамара Караткевіч працуе на філіяле «Стоўбцы» УП «Мінскі мясакамбінат» разборшчыцай субпрадуктаў. Пяты год, як улілася ў новы для яе калектыў. Прызнецца, што задаволена сваёй работай, заробкам. Ёю задаволена і кіраўніцтва, Тамару Уладзіміраўну ставяць у прыклад іншым. А яна не любіць да сябе лішняй увагі, хутчэй спяшаецца ў цэх, да сваіх звычайных абавязкаў.

Яе ўвішных рук чакаюць самыя розныя далікатэсы – печань, лёгкае, язык і т. п., з якіх добрая гаспадыня сапраўды прыгатуе  смакату, прычым, як на будзённы стол, так і на святочны.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *