Турнір аранжавага мяча

Важное Спорт

2 сакавіка 2019 года на базе ФАК ДУ «ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна» сабраліся аматары гульні ў баскетбол Мінскага, Дзяржынскага, Нясвіжскага, Уздзенскага і Стаўбцоўскага раёнаў.  Каманды разыгрывалі прызы адкрытага турніру па баскетболе сярод мужчынскіх камандаў.

Упартай склалася гульня за першае месца. На працягу ўсяго матча наша каманда выйгравала ў баскетбалістаў Мінскага раёна. Былі прамежкі гульні, дзе розніца складала 12 ачкоў, але фінальны свісток зафіксаваў нічыйны вынік пасля асноўнага часу матча – 47:47. У дадатковы час каманда Мінскага раёна перахапіла ініцыятыву і перамагла ў матчы – 55:53, атрымаўшы перамогу ў турніры. Каманда Стаўбцоўскага раёна заваявала другое месца. Прызёры  былі ўзнагароджаны граматамі і кубкамі, каманда-пераможца – грашовым прызам.

Самым карысным іграком турніру прызнаны цэнтравы каманды Стаўбцоўскага раёна Дзмітрый Карсека, які прынёс камандзе 67 ачкоў.

Рыхтаваў каманду да турніру інструктар-метадыст ДУ «ФАЦ Стаўбцоўскага раёна» Андрэй Шастак.

Мікалай Мазур,  намеснік дырэктара па фізкультурна-аздараўленчай рабоце ДУ «ФАЦ Стаўбцоўскага раёна»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *