15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі. Віншуем са святам!

Соцыум

Паважаныя жыхары Стаўбцоўшчыны!

Дазвольце павіншаваць вас з Днём Канстытуцыі!

Асноўны Закон – надзейны прававы фундамент, які замацоўвае базавыя каштоўнасці захавання грамадзянскага міру, згоды і адзінства, шанавання памяці продкаў і асэнсавання адказнасці перад будучымі пакаленнямі. Менавіта Канстытуцыя вызначае палітычную, эканамічную, прававую і сацыяльную сістэмы краіны, усталёўвае прынцыпы ўзаемаадносін паміж чалавекам і дзяржавай.

Высокі грамадзянскі абавязак кожнага з нас – паважаць Канстытуцыю, строга прытрымлівацца яе палажэнняў. Заўсёды заставайцеся патрыётамі сваёй краіны, шануйце яе законы, памятайце сваю гісторыю, беражыце мір і стабільнасць у грамадстве.

Шчыра жадаем жыхарам раёна моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, дабрабыту і згоды ў кожным доме.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *