Жыхары Стаўбцоўшчыны пра «Вялікую размову з Прэзідэнтам»

Афіцыйна Важное

«Вялікая размова з Прэзідэнтам», якая адбылася 1 сакавіка з удзелам прадстаўнікоў грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, выклікала шырокі водгук у жыхароў Стаўбцоўшчыны.

Вольга Войніч, эканаміст ААТ «Вішнявецкі-агра»:

— Усе развагі Прэзідэнта цікавыя і заслугоўваюць таго, каб іх увасобіць у жыццё. Кожны з нас пачуў у яго словах нешта блізкае для сябе, што арыентуе на развіццё, удасканаленне. Пасля заканчэння ўніверсітэта я вярнулася на малую радзіму, таму радуюся, што ў моладзі ёсць магчымасці для самарэалізацыі на сяле. Працую эканамістам і паралельна займаюся грамадскай работай. Узначальваю пярвічную арганізацыю БРСМ. Праводзім сумесна з прафсаюзнай арганізацыяй спартыўныя і іншыя мерапрыемствы, арганізуем экскурсійныя паездкі, якія аб’ядноўваюць моладзь гаспадаркі і даюць кожнаму перспектыву. Прэзідэнт таксама звярнуў на гэта ўвагу. А ў гаспадарцы нам ёсць у каго вучыцца, з каго браць прыклад.

Гутарыла Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *