Беражлівыя гаспадары Зямлі

Адукацыя Важное

Беражлівасць, здараецца, атаясамліваюць са скупасцю. Аднак выхаванцы групы падоўжанага дня Вішнявецкай сярэдняй школы даказалі, што эканомнае вядзенне гаспадаркі заключаецца ў беражлівых і разумных адносінах да электраэнергіі, вады, цяпла, да ўсіх тых рэчаў, якія нас акружаюць.

Напрыканцы лютага на базе школы адбылося метадычнае аб’яднанне выхавацеляў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна. Госці наведалі сапраўднае свята ашчаднасці «Мы беражлівыя гаспадары Зямлі».

У цесным супрацоўніцтве з бацькамі выхавацель М. Ф. Каменка падрыхтавала цікавае мерапрыемства, якое пасадзейнічала лепшаму засваенню маленькімі школьнікамі правілаў эканоміі і беражлівасці. Шмат вершаў, песень, прыпевак гучала на свяце. Бацькі дапамагалі дзецям разгадваць рэбусы, крыжаванкі, падбіраць і тлумачыць прыказкі і прымаўкі. Не засталіся ўбаку і педагогі: сваімі добрымі адказамі на пытанні яны змаглі «ачысціць» планету ад смецця, наведалі выставу работ «Другое жыццё непатрэбных рэчаў».

Завяршылася свята феерычным дэфіле юных модніц і моднікаў. Пад рытмічную музыку яны прайшлі па подыуме ва ўборах, зробленых з другаснай сыравіны: паперы, пластыку, поліэтылену.

Таццяна САСНОЎСКАЯ, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вішнявецкай СШ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *