У ААТ «Вялікі Двор»

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

ПАПАЎНЕННЕ Ў МЕХКОРПУСЕ

У выкананні веснавых палявых работ у таварыстве сёлета прымаюць удзел шаснаццаць механізатараў. Гэтага цалкам дастаткова, каб справіцца з пастаўленай задачай і своечасова пасеяць сельскагаспадарчыя культуры на ўсёй запланаванай плошчы. Каб дапамагчы гаспадарцы, зразумела, і капейка ў хаце не лішняя, папрасіўся на працу пенсіянер Генадзь Коржык. Просьбу яго кіраўніцтва задаволіла. Генадзь Ільіч мясцовы, у васьмідзясятыя гады працаваў  загадчыкам майстэрань. Работа механізатара Коржыку знаёмая. Ён сам адрамантаваў старэнькі «Беларус-82» і зараз шчыруе ў полі. Уладкаваўся на працу механізатарам і Уладзімір Каробка, які таксама «паставіў на ногі» восемдзясятдвойку – тэхніцы ўжо звыш пятнаццаці гадоў. Дарэчы, у таварыстве ўжо даўно добрасумленна працуюць вадзіцелямі і два яго родныя браты –Дзмітрый і Сяргей.

 

АБНОЎЛЕНАЯ СТАЛОВАЯ

На гэтым тыдні пасля зімовага перапынку ў таварыстве пачала працаваць сталовая. Прыняла яна наведвальнікаў, а менавіта механізатараў і работнікаў, якія заняты зараз на палявых работах, у абноўленым выглядзе. Сіламі будаўнічай брыгады тут праведзены рамонт, які пачынаўся яшчэ позняй восенню. А іменна, заменены на шклопакеты старыя вокны, пафарбавана столь –  у абедзеннай зале стала святлей і ўтульней. Устаноўлены новыя жалезныя ўваходныя дзверы. Шыкуецца і кабінет загадчыцы сталовай.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *