Падзеі і здарэнні

Главное Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне чатыры шлюбы, зроблена пяць адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі пяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Анастасія Рамашчанка, Мілана Барбарчык, Максім Шакель, Васіліса Бычынская і Вікенцій Карніцкі.

Зямны шлях закончыўся для 14-ці жыхароў раёна.

Пракуратурай раёна вынесены прадпісанні старшыням Заямнаўскага і Шашкоўскага сельвыканкамаў, кіраўнікам прадпрыемстваў – АКС, «Профі-Аграцэнтр», «Аталезь-агра», ДЭУ-62, на падведамасных тэрыторыях якіх выяўлены звалкі вытворчых, будаўнічых і бытавых адходаў.

У пажарнай часці згадалі два пажары – у лазні ў Баханах і ў неэксплуатуемым будынку былой школы-інтэрната ў Задвор’і. Па апошнім факце матэрыялы перададзены ў райаддзел міліцыі для ўстанаўлення вінаватай асобы. У Мікалаеўшчыну выратавальнікі выязджалі на загаранне сухой травы, якое ўзнікла пры спальванні смецця з парушэннямі правілаў пажарнай бяспекі. За гэта вясковец аштрафаваны на 30 базавых велічынь.

Міліцыяй зарэгістравана 151 паведамленне аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў, у пяці з іх устаноўлены падазроныя. З тэрыторыі МТФ «Гнецькі» ААТ «Рубяжэвічы» выкрадзены веласіпед. З гарышча дома ў Задвор’і знікла надзіманая лодка.

Суд аштрафаваў на 10 базавых велічынь 60-гадовага жыхара Ператокаў, сабака якога выбег на вуліцу і ўкусіў жанчыну. 26-гадовы стаўбчанін арыштаваны на 15 сутак за скандал з бацькам.

ДАІ выявіла 164 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – 12 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 32 недысцыплінаваныя пешаходы. У нецвярозым стане за рулём быў спынены 29-гадовы жыхар Стоўбцаў. З ім гэта здараецца трэці раз, у сувязі з чым пагражае канфіскацыя аўтамабіля «Мерседэс». Зафіксавана дзевяць ДТЗ. Ніхто не пацярпеў.

«Хуткая» атрымала 234 звароты, у тым ліку восем – да асоб з алкагольным ап’яненнем.

 Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *