Для макулатуры – асобны кантэйнер

Важное Эканомiка

Асобны кантэйнер для макулатуры

Каб не ўзнікала праблем з выкананнем дзяржзаказу па нарыхтоўцы макулатуры, у Стоўбцах устаноўлены адмысловыя кантэйнеры.

Яны – плён супрацоўніцтва двух мясцовых прадпрыемстваў, АКС і ПМК. Першыя ўзоры такіх кантэйнераў устаноўлены на пляцоўках па вуліцы Энгельса, 7, і за магазінам «Гаспадарчыя тавары».

– У першую чаргу ствараем для стаўбчан умовы для раздзельнага збору адходаў, – заўважае начальнік службы адміністрацыйна-гаспадарчай і ідэалагічнай работы АКС Валерый Бохан. – Спадзяёмся на тое, што новыя кантэйнеры арганічна ўпішуцца ў інфраструктуру горада і будуць садзейнічаць выхаванню належных адносін да другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Адмысловыя кантэйнеры для макулатуры выраблены з металапрофілю. Спераду яны поўнасцю адкрытыя, аздоблены сеткай і маюць акно для закідвання. Камунальнікі спадзяюцца, што такая канструкцыя будзе зручнай у карыстанні.

Як адзначае Валерый Бохан, Стаўбцоўскім АКС за студзень-люты сабрана і здадзена на перапрацоўку амаль 63,5 тоны адходаў паперы, што складае 20 працэнтаў ад планавага задання на 2019 год. Асноўны ўклад унеслі нарыхтоўшчыкі перасоўнага пункта прадпрыемства. Ім можна пакінуць сваю заяўку на здачу адходаў паперы, шкла, пластыку, бытавых электрапрыбораў, машыннага масла (кант. тэлефон – 8-029-77-87-592).

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *